Не народны пісьменьнік Творчасьць Быкава разгортвалася ў агульнаэўрапейскім літаратурным кантэксьце, а яе грунтам быў экзыстэнцыйны досьвед аўтара. А таму творчасьць Быкава іншая ад той, якою яе традыцыйна вызначаюць. Ягоную прозу нельга назваць ні “лейтэнанцкай”, ні “прозай пра вайну”. І ўжо зусім ня ёсьць яна прозай “пра гераізм савецкага воіна-пераможцы”. Быкаў экзыстэнцыйны ад пачатку і да канца. Вайна, насамрэч, — гэта “памежная сытуацыя”, у якой знаходзіць сябе аўтар і героі ягонай прозы. І ў сваім экзыстэнцыйным, быкаўскім вымярэньні яна — страшны выбар паміж прагным, амаль жывёльным жаданьнем “застацца ў жывых” (Рыбак) і “чалавекам унутры чалавека” (Сотнікаў). Гэта страшны выбар, кошт якому — сьмерць. БОГ, абставіны (?), лёс (?) падаравалі
Быкаву жыцьцё. Можа быць, і дзеля таго, каб ён, першым зь беларусаў, стаўся
эўрапейскім беларуска-нацыянальным пісьменьнікам.
|