| Васiль Быкаў: "У
Празе я працую i лячуся" газета "Народная Воля" ад 3.01.2003 У сувязi з вiдавочна тэндэнцыйнымi паведамленнямi некаторых расiйскiх СМI, у прыватнасцi, газеты "Известия", з выпадку майго пераезду ў Прагу хачу заявiць, што я не прасiў у чэшскага ўрада або прэзiдэнта Вацлава Гавела палiтычнага прытулку i не меў намеру яго атрымаць. Мая просьба заключалася ў прадастаўленнi
мне i маёй жонцы права на больш-менш працяглае пражыванне ў Чэхii, неабходнае
для лiтаратурнай працы i лячэння як хронiку-лёгачнiку. Такое права я i
атрымаў у снежнi 2002 года, сапраўды, пры садзеяннi прэзiдэнта Чэшскай
Рэспублiкi. Спроба некаторых СМI ператварыць гэты
факт, увогуле звычайны для цяперашнiх часоў, у палiтычную акцыю ёсць,
на мой погляд, з'яўляецца правакацыйнай i варта асуджэння. Васiль БЫКАЎ,
|