мэню-by || меню-ru || menu-eng

Выстава "Васiль Быкаў: маляваны дзёньнiк пiсьменьнiка"
(20 чэрвеня - 16 лiпеня 2004 г.)

Галерэя ЕГУ Галерэя ЕГУ Галерэя ЕГУ

Выстава дае прадстаўленьне пра невялiкую частку вялiзнай – як выявiлася – ґрафiчнай спадчыны Васiля Быкава, клясыка беларускай лiтаратуры XX стагодзьдзя.

Дзёньнiкаў у звычайным для нас выглядзе – з датамi ды рэгулярнымi запiсамi – Быкаў нiколi ня вёў. Але замалёўваў iмгненныя ўражаньнi ўсё жыцьцё. З алоўкам цi асадкай Васiль Уладзiмеравiч не раставаўся нiколi – маляваў на шпацыры, на вакзале, рабiў нататкi ў залях паседжаньняў, на адпачынку, у дарозе… Ды кожную замалёўку пазначаў датай – вось чаму магчыма назваць гэту ґрафiчную кронiку асабiстага жыцьця дзёньнiкам. У гэтых малюнках раскрываецца ягоны характар, бачаньне сьвету, афарбованае падчас мяккай, але часта й горкай iронiяй – перш за ўсё самаiронiяй.

Шырокiя колы ўпершыню ўбачылi некалькi малюнкаў Васiля Быкава ў восьмым нумары часопiса «Дзеяслоў», дзе былў надрукаваны таксама рабочыя запiсы пiсьменьнiка, дзёньнiкавыя па характару. Вось менавiта пасьля гэтай публiкацыi й iнфармацыi пра яе ў газэце «Комсомольская правда» i ўзьнiкла думка пра выставу, за што хацелась бы выказаць падзяку галўнаму рэдактару «Дзеяслова» Барысу Сачанку й журналiстцы Надзеi Белахвосцiк.

Выстава зьяўляецца першым вопытам супрацоўнiцтва Галерэi ЕГУ з нядаўна створаным культурным фондам «Артэко». Агульныя мэты дзвюх структур – садзейнiчаць выяўленьню й абароне тых форм культурнай спадчыны, якiя знаходзяцца як бы навiдавоку, малавядомыя цi зусiм невядомыя культурнай грамадскасьцi. Да такiх зьяў адносяцца матэрыялы, прадстаўленыя на выставе «Васiль Быкаў: маляваны дзёньнiк пiсьменьнiка».

405x600 px; 44 KB 520x400 px; 42 KB 520x430 px; 45 KB 420x610 px; 65 KB
420x620 px; 46 KB 420x310 px; 24 KB 420x310 px; 22 KB 620x420 px; 41 KB
520x670 px; 65 KB 420x310 px; 19 KB 420x550 px; 40 KB 420x310 px; 21 KB
420x620 px; 44 KB 420x620 px; 46 KB 520x420 px; 34 KB 520x390 px; 47 KB


З кнiгi для гасьцей:
"Маляваны дзённiк Быкава: ад смешнага да вялiкага. Дзякуй аўтару! I дзякуй аўтарам! Непадробная жыцця аўра. Людка Сiльнова, пiсьменнiца."